Свята вёскі адзначылі ў Опсе (фота)

Актуальное

Свята вуліцы Набярэжнай, якая знаходзіцца ў аграгарадку Опса на маляўнічым беразе возера, прайшло ў мінулую нядзелю. Да яго грунтоўна рыхтаваліся сельвыканкам, самі вяскоўцы, і работнікі мясцовага цэнтра культуры і адпачынку.
Сімвалічна, што вуліца гэта з’явілася ў Опсе акурат 25 гадоў таму назад, значыць, яе жыхары сапраўды святкавалі юбілей.
Першымі на Набярэжнай засялілася сям’я Галіны і Васіля Гоманаў. Яны і паднеслі хлеб-соль старшыні Опсаўскага сельскага Савета дэпутатаў Але Данілінай. Вітаючы вяскоўцаў, старшыня зазначыла, што ўсе жыхары вуліцы вельмі працавітыя, дружныя, заўсёды падтрымліваюць парадак і чысціню вакол сваіх сядзіб, упрыгожваюць тэрыторыю панадворкаў малымі архітэктурнымі формамі, на клумбах да позняй восені буяюць кветкі. А. Даніліна выказала ўсім жыхарам за гэта шчырыя словы ўдзячнасці.
На вуліцы жыве нямала і добра вядомых не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў раёне людзей. У ліку іх старшыня СВК “Маяк Браслаўскі” Раман Шукель, дзве былыя старшыні сельвыканкама Тамара Латышонак і Любоў Абалевіч.
У кожнай намінацыі, якую называлі вядучыя свята, ушаноўвалі жыхароў і ўручалі сувеніры.
Нямала цёплых слоў у гэты дзень у свой адрас пачулі таксама шматдзетныя сем’і Аўгулевічаў і Хромаў.
Разнастайнасцю вырабаў, зробленых сваімі майстравымі рукамі, парадавала і выстава. На яе прадставілі розныя рэчы сем’і Барткевічаў, Гоманаў, Цыўнялёў.
Адметна яшчэ і тое, што на Набярэжнай шмат дзяцей. Яны таксама разам з дарослымі ад душы адпачывалі і весяліліся. Падарункам для хлопчыкаў і дзяўчынак з вуліцы былі гульні з роставай лялькам Бабром.
Добрымі песнямі парадавалі вяскоўцаў і самадзейныя артысты з Опсы і Пагошчы.
Дапамог арганізаваць свята СВК “Маяк Браслаўскі”, за што ўсе вяскоўцы вельмі ўдзячны гаспадарцы.

Ілона Красная,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *