Што выбераце вы: варыянты тарыфнай палітыкі ў галіне электразабеспячэння

Актуальное

У цяперашні час, нягледзячы на рост цэн (больш чым у 4 разы) на паліўна-энергетычныя рэсурсы для арганізацый , якія аказваюць насельніцтву жыллёва-камунальныя паслугі, тарыфы на іх за апошнія некалькі год павя-лічыліся нязначна. Гэта тлумачыцца праводзімай у краіне сацыяльна арыентаванай палітыкай дзяржавы, накіраванай на стрымліванне росту плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі ў прывязцы да тэмпаў росту заработнай платы і іншых даходаў насельніцтва.

Напрыклад, устаноўленыя тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва (у сярэднім 3,5 цэнта ЗША за кВт у г. ці 290 рублёў/кВт у г.) кампенсуюць менш за 35 % затрат энергазабяспечваючых арганізацый на яе вытворчасць і дастаўку спажыўцу. У выніку гэтага насельніцтва не вяртае энергазабяспечваючым арганізацыям затраты на аказанне дадзенай паслугі на суму каля 500 млн. долараў ЗША.
Улічваючы нізкі ўзровень тарыфаў на электраэнергію, у насельніцтва адсутнічае эканамічны стымул для рацыянальнага выкарыстання электраэнергіі і правядзення мерапрыемстваў па эканомным яе расходаванні. Для краіны, якая імпартуе значную колькасць паліўна-энергетычных рэсурсаў, вельмі важна зацікавіць грамадзян у іх эканоміі.
Разумеючы важнасць ліквідацыі такіх цэнавых дыспрапорцый, Урад Беларусі ў сваіх праграмных дакументах пра дзейнасць на 2011 — 2015 гады зацвердзіў неабходнасць забеспячэння да 2015 года поўнай кампенсацыі ўстаноўленымі для насельніцтва тарыфамі на электра-энергію затрат энергазабяспечваючых арганізацый, звязаных з аказаннем паслуг па электразабеспячэнні.
З гэтай мэтай прапануюцца на грамадскае абмеркаванне 2 варыянты фарміравання дзяржаўнай тарыфнай палітыкі ў галіне электразабеспячэння насельніцтва. Пры гэтым па кожным з варыянтаў прагназуецца да 2015 года павелічэнне тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва да ўзроўню, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг электразабеспячэння.

ВАРЫЯНТ 1:
Укараненне ў рэспубліцы дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання (па аналогіі з механізмам аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальнай паслугі водазабеспячэння) з паэтапным павышэннем узроўню “базавага” тарыфу на электраэнергію ў прывязцы да тэмпаў росту зарплаты і іншых даходаў насельніцтва. Пры гэтым прапануецца ўстанавіць льготныя аб’ёмы спажывання электраэнергіі на абанента (сям’ю) у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных у жылым памяшканні грамадзян, ад сезона года і ад тыпу ўстаноўленай ў жылым памяшканні пліты (электрычная ці газавая), якія будуць аплачвацца па “базавым” тарыфе (па стане на 1 верасня 2012 года тарыф — 250,6 руб./кВт у г. для жылых памяшканняў з электрычнай плітой і 295,0 руб./кВт у г. для жылых памяшканняў з газавай плітой.
Для сямей устанаўліваюцца наступныя льготныя аб’ёмы электраспажывання:
Электраэнергія, спажытая звыш устаноўленых ільготных аб’ёмаў, будзе аплачвацца па больш высокім тарыфе, да 2015 года — па тарыфе, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг электразабеспячэння (па стане на 1 верасня 2012 г. — 595,0 руб./кВт у г).
Дадзены тарыф таксама будзе прымяняцца ў кватэрах (жылых дамах), дзе адсутнічаюць зарэгістраваныя грамадзяне.

Прапануемы ВАРЫЯНТ 1 запатрабуе: падрыхтоўчай работы па зборы інфармацыі пра колькасць зарэгістраваных у кватэрах (жылых дамах) грамадзян, у сувязі з чым укараненне гэтага варыянта магчыма не раней за 1 студзеня 2013 г.; штомесячнай актуалізацыі інфармацыі пра колькасць зарэгістраваных грамадзян; дадатковых чалавечых і фінансавых рэсурсаў на суправа-джэнне дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння.
Пры гэтым у мэтах выключэння значных аб’ёмаў пераразлікаў аплаты за спажытую электраэнергію, звязаных з рэгістрацыяй (перарэгістрацыяй) грамадзян, насельніцтву спатрэбіцца своечасова інфармаваць арганізацыі, што здзяйсняюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, старшыняў праўлення жыллёва-будаўнічых кааператываў, сельскіх выканаўчых камітэтаў пра ўсе змяненні ў складах сямей грамадзян.

Як гэта будзе прымяняцца на практыцы?
Разгледзім наступны прыклад:
У кватэры, у якой устаноўлена электрычная пліта, жыве сям’я з трох чалавек. У студзені гэтая сям’я спажыла 200 кВт у г электраэнергіі. У адпаведнасці з данымі, прыведзенымі ў табліцы, для сям’і з трох чалавек, якая жыве ў кватэры, абсталяванай электрычнай плітой, для перыяду з 1 кастрычніка па 31 сакавіка ўстаноўлены «ільготны» аб’ём электраспажывання 175 кВт у г. Такім чынам, за сту-дзень сям’я павінна будзе аплаціць 175 кВт у г па «базавым» тарыфе (250,6 руб./кВт у г), а 25 кВт у г (розніцу паміж спажываннем 200 кВт у г і «ільготным» аб’ёмам 175 кВт у г) аплаціць па больш высокім тарыфе (595,0 руб./кВт у г). У выніку кошт аплаты за электраэнергію складзе 58.730 рублёў (175 х 250,6 + 25 х 595,0 = 58.730). У параўнанні з дзеючай сістэмай аплаты паслуг электразабеспячэння прырост у аплаце для разгледжанай сям’і складзе 8 610 рублёў (175 х 250,6 + 25 х 595,0 — 200 х 250,6 = 8 610).
Пры гэтым, калі разглядаемая сям’я прыме дадатковыя меры па энергазберажэнні і рацыянальным расходаванні электрычнай энергіі, якія дазволяць знізіць электраспажыванне на 25 кВт у г, то сямейны бюджэт не толькі захавае згаданыя 8 610 рублёў, але і зэканоміць выдаткі на аплату паслуг электразабеспячэння на 6 270 рублёў.
Указаная сістэма дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння не будзе распаўсю-джвацца на сем’і, у якіх ёсць грамадзяне, якія маюць ільготы па аплаце спажытай электраэнергіі; якія адносяцца да шматдзетных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу; якія здзяйсняюць разлікі за электраэнергію па тарыфах, дыферэнцыраваных па часавых перыядах (зонах сутак); якія жывуць у жылых дамах ведамаснага жылога фонду, інтэрнатах; членаў садаводчых таварыстваў дачных і гаражных кааператываў; членаў таварыстваў уласнікаў, грамадзян-забудоўшчыкаў, чые арганізацыі разлічваюцца за спажытую на бытавыя патрэбы электраэнергію па групавых прыборах уліку электрычнай энергіі.

ВАРЫЯНТ 2:
Захаванне сістэмы разлікаў, што дзейнічаюць, з паэтапным, больш інтэнсіўным павышэннем да 2015 года тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва.
Характэрнай асаблівасцю ўказанага варыянта з’яўляецца прастата сістэмы разлікаў за спажытую электра- энергію без устанаўлення гранічных аб’ёмаў электраспажывання, зверх якіх будзе прымяняцца тарыф, які забяспечвае кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат. Акрамя таго, будзе адсутнічаць неабходнасць пастаяннай актуалізацыі інфармацыі пра колькасць зарэгістраваных у жылым памяшканні грамадзян.
З мэтай правядзення маніторынгу грамадскай думкі прапануем грамадзянам у рэжыме on-line выказаць сваю думку (прагаласаваць) адносна выбару варыянта далейшага ўдасканалення тарыфнай палітыкі ў галіне электразабеспячэння насельніцтва на адным з афіцыйных інтэрнэт-сайтаў:
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь — http://www.minenergo.gov.by
Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі “Белэнерга” — http://www.energo.by
Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі РУП “Віцебскэнерга” — http://www.vitebsk.energo.by
Таксама выказаць сваю думку (прагаласаваць) па пытанні, што разглядаецца, можна падчас звяртання на “прамыя” і “гарачыя” тэлефонныя лініі: Віцебскі аблвыканкам — 05.10.2012 г. з 10 да 12 гадзін па тэлефоне (8-0212) 20-42-60; Браслаўскі энергазбыт — панядзелак – пятніца з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 22-4-96.
Нам важна ведаць вашу думку!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *