Браслаўскія школьнікі паўдзельнічалі ў «Дні без аўтамабіля» (фота)

Власть и общество

 22 верасня па ўсёй Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах па зніжэнні ўзроўня забруджвання паветра.
У Браславе таксама далучыліся да акцыі. Вучні гарадскіх школ праехалі на роварах каля 20 кіламетраў, і наведалі Бяльмонцкі парк (Ахрэмаўцы), дзе ім прачыталі невялікую лекцыю і правялі віктарыну, арганізаваную аддзелам фізкультуры, спорта і турызма.

Гальляш Сялява,

фота аўтара.