0 015

Браслаўскі грыб 2012 (фотарэпартаж)

Власть и общество

Другі год запар аддзелы па справах моладзі, фізічнай культуры спорту і турызму райвыканкама сумесна з раённай арганізацыяй БРСМ наладжваюць для браслаўчан фестываль грыбнікоў. Вось і ў суботу ў Рацкі бор на стаянку Болта з раніцы пачалі падцягвацца аматары ціхага палявання. Прыехалі на “Браслаўскі грыб 2012” каманды ўстаноў і арганізацый, сем’і, тыя, хто пажадаў выступаць індывідуальна. Усяго да удзелу ў спаборніцтвах зарэгістравалася 16 каманд. Разам з “індывідуаламі” сабралася 75 чалавек, гэта нямнога болей, чым было летась.

Па ўмовах спаборніцтва на ўзважванне трэба было вярнуцца не пазней 12 гадзін. А яшчэ па сёлетняму рэгламенту ў залік ішлі толькі 8 відаў грыбоў.
Пакуль ішло ўзважванне арганізатары наладзілі вясёлыя гульні і віктарыны, настрой падтрымлівалі сваімі песнямі артысты Пагашчанскага ДК, а райпа частавала ўсіх бясплатнай юшкай. Таму і на стаянцы час ляцеў непрыкметна.
Урэшце ўсе падлікі былі зроблены і журы прыступіла да ўзнагароджвання пераможцаў.
У камандным заліку месцы раздзяліліся наступным чынам: 1 “Белаграпрамбанк” (39,630 кг); 2 СВК “Маяк Браслаўскі” (35,110); 3 Хлебзавод (31,940).

Прыз за самы вялікі грыб атрымала Кацярына Леановіч, а яе двухгадовы сынок Дзіма быў самым малодшым грыбніком. Юрыя Сімановіча узнагародзілі як самага ўдачлівага з “уловам” у 16,180 кг. Сяргей Булаўка які сабраў усяго 100 г. грыбоў атрымаў прыз за гуманныя адносіны да прыроды. А сама больш баравікоў: 27 назбіраў Браніслаў Юран.
Такім чынам трэба сказаць, што свята ўдалося. Людзі атрымалі зарад бадзёрасці і папоўнілі свае запасы дарамі лесу.

Аляксандр Азевіч
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.