Дзень кніжак і цацак прайшоў у дзіцячай бібліятэцы

Актуальное

 Дзень кніжак і цацак прайшоў нядаўна ў дзіцячай бібліятэцы. З раніцы да самага вечара для маленькіх наведвальнікаў быў арганізаваны прагляд мультыплікацыйных фільмаў, аформлена кніжная выстаўка “Цацачны настрой”, якая знаёміла з беларускімі і рускімі народнымі цацкамі і выданнямі пра падзелкі на любы густ. Другую выстаўку пад назвай “Галерэя партрэтаў Бабы Ягі” дапамаглі аформіць вучні СШ №2, якія адпачывалі ў лагеры.
На сталах у чытальнай зале было шмат мяккіх цацак, якія прадстаўлялі герояў дзіцячых кніг.
Бібліятэкары правялі для чытачоў пазнавальна-забаўляльную гульню “Будзем песні спяваць, у гульні розныя гуляць”.
Мерапрыемства даставіла задавальненне дзецям і было вельмі карысным для пашырэння іх кругагляду, прывіцця любові да кнігі.
Вольга Ляснеўская,
дырэктар ЦБС.