Браслаўскія футбалісты годна выступілі ў Латвіі

Власть и общество

 У Ілукстэ (Латвія) 25 жніўня прайшоў турнір па міні-футболе ў рамках свята, прысвечанага 450-годдзю горада. Усе сем футбольных камандаў — шэсць з Ілуксцкага рэгіёна і футбольная каманда з Браслава — паўдзельнічалі ў святочным шэсці, а затым сустрэліся ў паядынку на гарадскім стадыёне.

Нашыя футбалісты выдатна паказалі сябе на полі, але па выніках турнірнай табліцы першае месца заняла каманда «RedTube» з Бэбрэне, другое — з Ілукстэ, а браслаўчане былі трэцімі.