Вучні Чэрнеўскай школы правялі «алімпійскія» вакацыі (фота)

Новости

Заканчваюцца летнія канікулы, але мае равеснікі з Чэрнеўскай школы яшчэ доўга будуць іх успамінаць. Пад дэвізам “Алімпійцы сярод нас” мы правялі незабыўныя дзевяць дзён у палатачным перасоўным лагеры. Кожны дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі.
З сяброўскім візітам наведаліся да ўдзельнікаў лагера “Патрыёт”, што працаваў на базе былой Опліскай школы. Перадалі ім сімвалічны алімпійскі агонь, правялі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы, згулялі ў футбол.
Запомнілася нам таксама і сустрэча з былым афганцам Пятром Ярашам, які расказаў шмат цікавых эпізодаў са сваёй біяграфіі. А яшчэ мы зрабілі добрую справу для жыхаркі Браслава А. Кандратовіч — дапамаглі ёй у пошуку магілы бацькі Я. Васільева, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Так мы з карысцю правялі вольны час.

Таццяна Далікатар,
вучаніца Чэрнеўскай БШ.
Фота Уладзіміра Аляксеева.