Беларуска-нямецкі мастацкі пленэр прайшоў у Калеснік (фота)

Новости

Каля вёскі Калеснік другі год запар сабраліся юныя мастакі — выхаванцы дзіцячых мастацкіх школ і студый раёна і навучэнцы мастацкіх каледжаў з Нямеччыны. Праграма працы лагера прадугледжвала не толькі адпачынак для дзяцей, але і штодзённую мастацкую дзейнасць пад кіраўніцтвам браслаўскіх і нямецкіх мастакоў: працу над эцюдамі, выкананне арт-інсталяцый, навучанне новым выяўленчым тэхнікам. Выніковая сумесная выстава ў Браславе па традыцыі завяршыла змену.

Фота Таццяны Прашкевич.