У Браславе завяршыўся турнір па міні-футболе

Главное Новости

 13 жніўня ў Браславе завяршыўся раённы турнір па міні-футболе «Кубак Браслава». У турнірнай табліцы каманды размясціліся наступным чынам: першае месца атрымала маладзёжная зборная, другое месца — Друеўскі сельсавет, трэцяе — ФСК «Дрывяціч».

Лепшым бамбардзірам турніру быў прызнаны Астапка Аляксандр, які выступіў за моладзевую зборную (у мінулым годзе ён быў лепшым гульцом). Лепшым брамнікам турніру на гэты раз аказаўся Вячаслаў Смулько (Друеўскі сельсавет).