У Слабодцы будуць асвячацца транспартныя сродкі

Главное

 Паводле каталіцкай традыцыі, ва ўспамін св. Хрыстафора, апекуна вадзіцеляў, у Слабодцы штогод асвячаюцца транспартныя сродкі. Сёлета, як паведаміў нам ксёндз Сяргей Сурыновіч абрад адбудзецца 5 жніўня а 12-й гадзіне на пляцоўцы ля касцёла. У часе асвячэння будуць збірацца ахвяраванні за асвячэнне, прызначаныя для набыцця школьных прыладаў для дзяцей.

Даведка:

Святы Хрыстафор жыў у ІІІ ст. і прыняў мучаніцкую смерць за распаўсюджванне хрысціянства.

Паводле падання, асілак хацеў служыць наймацнейшаму зямному валадару, але не мог такога знайсці. Пасля сустрэчы з пустэльнікам, Хрыстафор вырашыў накіраваць сваю сілу на службу людзям — пераносіць на плячах падарожнікаў праз раку.

Аднойчы яго папрасіў перанесці праз раку маленькі хлопчык. Пасярэдзіне ракі малы стаў вельмі цяжкім, і Хрыстафор спалохаўся, каб яны абодва не патанулі. Але хлопчык сказаў, што ён — Хрыстус, які нясе з сабою ўсе грахі свету. Так Хрыстафор стаў слугой Хрыста.

Гальляш Сялява.
Фота з catholic.by