Міжнародны лагер «Друкшай» адзначыў сваё 45-годдзе (фота)

Новости

Захаваць дружбу насуперак дзяржаўным граніцам, вернасць сяброўству, традыцыям на 45 гадоў, далучыць да гэтага шматлікі знаёмых, дзяцей, унукаў – вось што такое міжнародны лагер “Друкшай”. Сёлета ў юбілейны для яго год на Паляне на беразе возера Дрысвяты сабраліся больш за 350 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Самаму маленькаму ўдзельніку актыўнага адпачынку на прыродзе не споўнілася яшчэ і трох месяцаў, самаму старэйшаму – 75 гадоў.
Лагер кожнай каманды аформлены ў арыгінальным стылі, пад яго і касцюмы ў каманд. Да прыкладу, мінчане сёлета выступаюць у ролі шатландцаў, каўбояў, эстонцы – вампіраў, латышы – цыганоў і г.д.
Сёння, як бачна, на Паляне створаны ўсе ўмовы, каб нармальна жыць і адпачываць.
Друкшайцы вельмі ўдзячныя за разуменне і падтрымку ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў раённай мясцовай уладзе, кіраўніцтву Мяжанскага сельсавета і ААТ “Мяжаны”, аддзела культуры. Вось і сёлета мы вельмі задаволены, што на адкрыцці нас прыемна парадаваў сваім выступленнем народны фальклорны калектыў “Вярба” Дрысвяцкага ДК.
Гэта цудоўна, што людзі дапамагаюць адзін аднаму.
“Друкшай, як бачна, з гадамі не старэе, а толькі набірае размах і становіцца больш папулярным і каларытным.

Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.