Хлопчык з Браслава перамог у гродзенскім веламарафоне

Новости

21 ліпеня ў Гродне праходзіў другі міжнародны веламарафон “Суседзі-2012”. На старт выйшлі каля 300 удзельнікаў з 47 населеных пунктаў Беларусі і Польшчы. Такая колькасць стала прыемным сюрпрызам для арганізатараў мерапрыемства, аднак запатрабавала ад іх і большай сабранасці, адказнасці. Праўда, справіліся яны з такімі абавязкамі паспяхова.
Сярод удзельнікаў спаборніцтваў былі людзі, розныя па сваёй фізічнай падрыхтоўцы, ад навічкоў да добра падрыхтаваных спартсменаў. Дастаткова разнастайным быў і ўзроставы склад марафонцаў. Самаму малодшаму ўдзельніку веласіпеднага марафону было 8 гадоў, самаму старэйшаму – 79.
У гэтых спаборніцтвах удзельнічала і сям’я Шакеляў з Браслава. Юрый у сваёй узроставай групе заняў другое месца, а яго сын Глеб стаў лідарам велагонкі сярод сваіх равеснікаў.
Віншуем нашых землякоў з такімі поспехамі!

Зінаіда Палулех.