Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў сёлета адбудуцца 17-18 жніўня

Главное

 Урачыстасці, прысвечаныя Маці Божай — Валадаркі Азёраў пройдуць сёлета ў браслаўскім касцёле 17-18 жніўня і будуць прысвечаны пакліканням святарскім і законным. Напярэдадні іх, 15 жніўня, пачнецца дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Тэма яе “Вузел любові”. На працягу трох дзён маладыя вернікі Віцебшчыны на святых імшах, канферэнцыях і малітвах будуць умацоўваць і развіваць сваю веру, сумесна бавіць вольны час. У госці да іх з канцэртамі завітаюць гурты з Мінска “Amore vitae” (15 жніўня) і “Подых духа” (16 жніўня).
17 жніўня ў 18 гадзін пачнецца малітоўнае начное чуванне вернікаў перад урачыстасцямі Маці Божай – Валадаркі азёраў. У час святой імшы, якая назначана на гэты час, адбудзецца ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі. У 22 гадзіны перад прысутнымі выступіць хор і аркестр з Мінска.
У праграме набажэнстваў – святая імша падзякі Пану Богу ў 10 год існавання браслаўскай касцельнай супольнасці “Маці ў малітве”. Пачнецца яна ў 12 гадзін ночы з 17 на 18 жніўня.
Галоўная ўрачыстая святая імша з святарскімі і дыяканскімі пасвячэннямі адбудзецца ў суботу ў 11 гадзін. Літургію ўзначаліць арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскі Нунцый ў Беларусі.
Запрашаем вернікаў нашай краіны ў Браслаў да ўдзелу ва ўрачыстасцях “Марыя – Маці пакліканняў”
Больш падрабязную інфармацыю праграмы ўрачыстасцей можна атрымаць на сайтах catholic.by і waladarka.by

Антоні Земба,
пробашч парафіі “Нараджэння Маці Божай у Браславе”.