У Музеі традыцыйнай культуры пройдзе другі кірмаш рамёстваў

Главное

Музей традыцыйнай культуры 29 ліпеня праводзіць чарговы кірмаш рамёстваў. На ім будуць выстаўлены на агляд, а таксама прадавацца шматлікія работы майстроў народнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, карціны мясцовых мастакоў.
Запрашаем браслаўчан і гасцей нашага краю наведаць наша свята, якім заўсёды становяцца кірмашы. Пачнецца яно ў 12 гадзін на панадворку музея традыцыйнай культуры.

Аляксандр Панцялейка,
дырэктар музейнага аб’яднання.