У Далёкіх зладзілі абрад Зажынак

Главное

Першыя камбайны на збожжавую ніву хлебаробы ААТ “Новая Гвардыя” вывелі ў Далёкіх. А каб такая важная падзея не засталася па-за ўвагай, работнікі мясцовага Дома культуры непасрэдна ў полі правялі абрад “Зажынкі”. Зрабілі ўсё, як належыць. Зжалі першы сноп, перавязалі яго чырвонай стужкай і ўручылі галоўнаму аграному гаспадаркі Івану Буяну.
Чатырох камбайнераў, якія распачыналі жніво, пачаставалі хлебам-соллю і напаілі квасам, пажадалі ім плённай працы і важкага ўраджаю.
У якасці падарунка работнікі СДК спявалі прама ў полі песні.
З добрым настроем пачалася ўборка хлеба ў Далёкіх, а такое свята натхніла камбайнераў на шчырую працу.

Алена Куляшова,
дырэктар Далёкаўскага СДК.