У Азяраўцах арганізавалі свята вёскі (фота)

Новости

«Сёння ў нашай хаце свята», — такімі словамі віталі адзін аднаго жыхары Азяраўцаў падчас свята вёскі, якое арганізавалі і правялі работнікі Ахрэмаўскага цэнтра нацыянальнай культуры на чале з дырэктарам Валянцінай Кука. Праграму святкавання распачалі з ушанавання старэйшых жыхароў, якія, нягледзячы на сталы ўзрост, не губляюць сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыі да гэтага часу. Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас тых, хто бескарысліва працаваў і працуе над добраўпарадкаваннем вёскі і яе працвітаннем. Падчас ушаноўвання пенсіянераў гучалі песні ў выкананні Леаніда Лаўрыновіча, Ванды Сіроткі, Таццяны Крот, Валянціны Кука. А ўсіх прысутных і асабліва дзяцей, весяліў Бабёр, у касцюме якога была Рэгіна Балтруковіч – загадчыца аўтаклуба. На фоне музыкі і танцаў метадыст ЦНК Алёна Драгун праводзілася бяспройгрышную латарэю і гульні для дзяцей. Парадавала жыхароў вёскі і тое, як расказала старэйшына вёскі Ганна Варна, што прадавец-шафёр Шаўчук У. нават у свой выхадны завітаў на свята на аўтамагазіне. Напрыканцы мерапрыемства старэйшае пакаленне заклікала моладзь не шукаць “папараць-кветку” дзесьці ўдалечыні, а на месцы прадаўжаць справу бацькоў і дзядоў, каб вёска расла і прыгажэла.

Таццяна Прашкевіч.