Працоўна-аздараўленчы лагер ў браслаўскай школе (фотарэпартаж)

Новости

Працоўна-аздараўленчы лагер «Шанец» для старшакласнікаў дзейнічае ў браслаўскай сярэдняй школе № 1 з другога ліпеня. З раніцы і да абеду школьнікі разам з настаўнікамі наводзяць парадак у будынку школы, на прышкольнай тэрыторыі і на вайсковых могілках.
Пасля абеду для дзяцей арганізаваны адпачынак, розныя цікавыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы. Кожны дзень у лагеры чаму-небудзь прысвечаны — Дню выратавальніка, Дню памяці, Дню шакаладу ..
Такім чынам, школьнікі змогуць не толькі зарабіць трохі грошай, правесці цікава частку канікулаў з сябрамі, але і адпачыць. Лагер дзейнічае да 26 ліпеня.

Галляш Сялява,
фота аўтара.