Дзень незалежнасці ў Браславе (фотарэпартаж)

Новости

У аўторак браслаўчане, як і ўвесь беларускі народ, адзначалі чарговы Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пасля 10-ці гадзін раніцы на цэнтральную плошчу горада пачалі падцягвацца гараджане. А ў ліку першых ішлі ветэраны.

Як толькі на вул. Савецкай выстраілася калона прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый з букетамі кветак і вянкамі, святкаванне на плошчы адкрылі самадзейныя артысты Дома культуры тэатралізаванай кампазіцыяй.
Не першы год у Дзень Незалежнасці праводзіцца акцыя “Спяваем Дзяржаўны гімн разам”. Падтрымалі яе ў аўторак і браслаўчане.

 

Пазней у РДК адбыўся вялікі святочны канцэрт.

Аляксандр Азевіч.
Фота аўтара.