Апошнія здарэнні ў Браслаўскім раёне

Человек и закон

У Браслаўскі РАУС з заявай звярнулася жыхарка в. Баруны. Жанчына паведаміла, што ноччу невядомы ўкраў у яе веласіпед коштам 1 000 000 рублёў, які стаяў ля дома.

***
Старшы ляснічы Барунскага лясніцтва НП “Браслаўскія азёры” не далічыўся матацыкла, які належыць гэтай арганізацыі. Ён не знайшоў транспартны сродак пакінуты каля хаты. Хутка стала вядома, што кражу здзейсніў навучэнец Відзаўскага каледжа, які захацеў пакатацца. Транспартны сродак вярнулі карыстальніку, а вось хлопца чакае пакаранне.

***
Брыгадзір ТАА “Мастак” не далічыўся ў памяшканні корпуса інфекцыйнага аддзялення УАЗ “Браслаўская ЦРБ”, дзе будаўнікі займаюцца рэканструкцыяй, маёмасці сваёй арганізацыі. Невядомы скарыстаўся момантам і вынес будаўнічы інструмент на суму 2 262 014 рублёў.

***
Двое непаўналетніх браслаўчан цішком узялі матацыкл свайго сваяка і вырашылі пракаціцца з ветрыкам. Вось толькі навыкаў кіравання транспартным сродкам у іх не хапіла. З цялеснымі пашкоджаннямі хлопцы дастаўлены ў бальніцу, гэту паездку яны запомняць надоўга.

***
Нарад ДАІ Браслаўскага РАУС затрымаў машыну “Опель-Астра”, якой кіраваў жыхар Гомельскай вобласці. У салоне машыны без дакументаў ён перавозіў лом чорных і каляровых металаў на суму 561 540 рублёў.
Пакаранне чакае і двух браслаўчан, якія паўторна п’янымі селі за руль. Адзін з іх на “Масквічы” рассякаў па Літоўшчыне, другому нешта тэрмінова спатрэбілася ў Друі.

Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.