Праз Браслаў прабег «Факел дружбы» (фота, відэа)

Общество

23 лютага ў партугальскім горадзе Фігуэра дэ Фоз стартавала еўрапейская частка Бега дружбы (World Harmony Run) — самай працяглай эстафеты ў свеце, якая сёлета адзначае сваё 25-годдзе. З Фігуэра дэ Фоз інтэрнацыянальная каманда бегуноў панясла факел — сімвал гармоніі — па ўсёй Еўропе. Дыстанцыя прабегу мусіць прайсці праз 45 еўрапейскіх краін.

У нашу краіну агонь трапіў 24 мая. Учора ён наведаў Браслаў, а далей пройдзе праз Мядзел, Вілейку, Маладзечна, Заслаўе, Мінск, Валожын, Ліду, Скідзель, Гродна. Агульная адлегласць дыстанцыі ў Беларусі складзе 540 км. Усяго ўдзельнікі прабегу пераадолеюць больш за 24 тысяч км у Еўропе і каля 45 тысяч па ўсім свеце. Прабегі адначасова праходзяць па тэрыторыі краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.

Бег дружбы быў заснаваны ў 1987 годзе Шры Чынмоя. З таго часу прабег пабываў у 150 краінах, а бегуны пераадолелі больш за 500 тысяч кіламетраў.

Гальляш Сілява,
фота аўтара.

Прапануем вашай увазе невялічкі відэаролік: