Браслаўская пейнтбольная каманда паўдзельнічала ў вялікай бітве (фота)

Главное

На гэтых выхадных браслаўская тактычная пейнтбольная каманда “Ancient Lakes” прыняла ўдзел у гульні “Чырвоны мост”, якая праходзіла ў Лепельскім раёне, і была прысвечана 200-годдзю перамогі ў вайне 1812 года. У гэтых баталіях было задзейнічана дзясятак каманд з усёй Беларусі – з Брэста, Гродна, Магілёва, Наваполацка, Мінска. Арганізатар мерапрыемства – клуб “Joker Pro” – падрыхтаваў цудоўную пляцоўку для гульні: апрача таго, што ў прылеску захаваліся старыя будынкі, было зроблена шмат дробных умацаванняў у выглядзе купы шынаў, агароджаў, сценак, выстаўлены муляжы гармат.
Усе пейнтбалісты, а іх было каля сотні, падзяліліся на дзве роўныя групы, і кожнай з іх арганізатары прызначылі “генерала”. У абедзвюх групах былі свае заданні, на выкананне якіх даваўся пэўны час. Пераможца вызначаўся паводле агульнай набранай колькасці балаў. Больш за тры гадзіны цягнулася ўпартая барацьба. У выніку нашая каманда перамагла ў групавым заліку і вярнулася дамоў з медалямі.

Галляш Сілява,

Фота аўтара