Ноч музеяў у Браславе!

Главное

18 мая ў 21.00 ў браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адбудзецца мерапрыемства “Ноч музеяў”. Пачнецца праграма з невялікага канцэрту, які пройдзе на панадворку музея. Потым наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у адкрыцці выставы мастака Алеся Сурава пад назвай “Гісторыя аднаго хлява”. У малай выставачнай залі адбудзецца прэзентацыя мастацкай фатаграфіі Руслана Хілімончыка “НЮансы”. Жадаючыя могуць паўдзельнічаць у фотаконкурсе на лепшую аўтарскую фатаграфію “На хвалях браслаўскіх азёр”, які пройдзе непасрэдна падчас начной музейнай праграмы (да трох фатаздымкаў фармата А4). У “Ноч музеяў” будзе гучаць шмат музыкі, вы зможаце пабачыць фаер-шоў, будуць працаваць бяспройгрышная латарэя, прадавацца прысмакі ад браслаўскай кулінарыі, гарбата “Майская ноч”. Усіх, хто не спіць у гэты час, запрашаем на наша мерапрыемства!

 

Элеанора Зінкевіч,

загадчыца музея традыцыйнай культуры.