Лепшыя браслаўскія механізатары атрымалі ўзнагароды

Новости

Наша арганізацыя прафсаюза заўсёды займалася і займаецца арганізацыяй масавага спаборніцтва сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Мы пастаянна ўдзельнічаем ў абласных конкурсах сярод аператараў машыннага даення, ферм і даільных залаў, механізатараў на сяўбе, нарыхтоўцы кармоў і жніве, ладзім раённыя і ўнутрыгаспадарчыя спаборніцтвы.
Падтрымлівае нас і абласная арганізацыя. Нядаўна ў Браслаў наведаўся яе старшыня Аляксандр Кузьмянкоў, які прывёз удзячныя пісьмы і прэміі перадавікам сёлетняй пасяўной кампаніі. Іх атрымалі механізатары ААТ “Бярозавы край” Валерый Гаспаровіч (на здымку), “Новая Гвардыя” Уладзімір Трошка і СВК “Маяк Браслаўскі” Віктар Ваштаевіч.
Мікалай Вялічка, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.
Фота Аляксандра Азевіча.