Міні-справаздача за першы вясновы месяц:-)

Главное

Маленькая справаздача за сакавік. 

Як заўжды стараемся абнаўляць спіс вакансіяў у раздзеле «Работа».
Наплыў удзельнікаў у сацыяльных сетках відавочны: у нашай суполцы «Вконтакте» налічваецца ўжо 1389 чалавек, у «Одноклассниках» ужо амаль 2750 чалавек (па стане на 4 красавіка 2012 г). Наша суполка ў беларускай сацыяльнай сетцы «Всети» налічвае амаль 70 чалавек, але не вельмі актыўная праз непапулярнасць апошняй. Сярэдняя наведвальнасць сайта за сакавік – 346 чалавек у суткі.

 

Змясцілі на сайце маленькі лічыльнік — візіты на сайт паводле краінаў.

Цешыць, што вы чытаеце нашыя артыкулы і актыўна іх каментуеце. Шаноўныя чытачы, мы былі б вельмі ўдзячныя, калі б вы таксама дасылалі нам свае цікавыя факты і фотаздымкі таго, што дзеецца ў нашым раёне. З радасцю апублікуем.


Сувязь з адміністратарам:

sialava@gmail.com

icq: 248410492