Віншуем з сусветным днём роднай мовы!

Актуальное

Шаноўныя сябры! Віншуем вас з сусветным днём роднай мовы!

Магчыма, гэта парадаксальна, але зычым вам не забывацца на сваю мову, карыстацца ёй у жыцці, не саромецца яе. Нашая мова па праве лічыцца другой пасля італьянскай па мілагучнасці. Яна перадае тое, што ляжыць у душы народа, тое, што нельга сказаць ні на якой іншай мове. Карысна ведаць шмат моў, але не ведаць сваю мову і кпіць з яе – сорам.

Надовечы да нас у рэдакцыю прыйшоў ліст ад Уладзіміра Круміна, які разам з братам Паўлам Шышковічам запісалі песню «Слуцкія ткачыхі» на словы славутага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Прапанаваны вам варыянт цікавы тым, што запісаны бацькам Уладзіміра ў вёсцы Вусце блізу Слабодкі, і часткова адрозніваецца ад таго варыянту, што праспявалі ў свой час «Песняры».