У Урбанах затрымалі партыю спецадзення

Актуальное

«Халатнасць» праявіў грамадзянін Літвы, заязджаючы ў Беларусь раніцай 6 лютага ў пункт пропуску «Урбаны». 48-гадовы мужчына схаваў ад мытнага дэкларавання партыю спецадзення медыцынскага прызначэння.Пры даглядзе полацкія памежнікі сумесна з інспектарам мытні паміж рамай і кантэйнерам грузавога аўтамабіля «Volvo» выявілі 2 мяха, у якіх былі складзеныя 52 касцюма і 72 медыцынскіх халата. Гэтага магло б хапіць для абнаўлення прафесійнага гардэроба калектыву вялікага ўстановы аховы здароўя.Сума ацэнкі канфіскаванага незадэклараванага грузу склала 16 млн рублёў.

Данные ОПС.