У Друі правялі школу малітвы для моладзі + фота

Власть и общество

Прымаючы ўдзел у розных сустрэчах, фестывалях, пілігрымках, я знаёмлюся з рознымі людзьмі, абменьваюся адрасамі, так знаходжу сабе сяброў. Але цяжка мець зносіны на адлегласці … І на дапамогу да кожнага з нас ідуць законныя сёстры і святары, арганізуючы розныя сустрэчы на працягу ўсяго навучальнага года. Каб моладзь задумвалася над сваімі ўчынкамі і мела магчымасць выправіць памылкі с.Наталья Орленкович разам з о.Тадеушем Дабравольскім ўжо не першы год праводзяць школу малітвы, якая праходзіць у Друі. Тут кожны можа сустрэць старых знаёмых, знайсці новых сяброў, адпачыць душой, знайсці і зразумець для сябе нешта новае, і проста шчыра памаліцца.Кожная сустрэча — гэта новая ступень у развіцці маладога чалавека. Яна мае сваю тэму. Дарэчы, тэма зімовай сустрэчы называлася «Прайсці лабірынт». Моладзь разам з бацькам і законнай сястрой разважалі на тэму жыцця, любові, штодзённых памылак, абмяркоўвалі розныя жыццёвыя сітуацыі.Але праграма ўключае не толькі адны разважанні і малітву. Так, хлопцы працавалі ў групах, наведалі бальніцу сястрынскага сыходу ў Друі, дзе усмешкай ці добрым словам змаглі падарыць добры настрой кожнаму, прайшоў вясёлы вечар з танцамі і гульняміНа гэтую сустрэчу моладзь прыехала з розных куткоў Віцебскай вобласці: Браслаў, Мёры, Шаркаўшчына, Гарадок — нас было няшмат, але за гэтыя тры дні, што мы былі разам, вельмі пасябравалі і паспелі стаць адной сям’ёй.Дзякуючы арганізатарам такіх сустрэч, моладзь мае магчымасць выпраўляцца, знаходзіць новых сяброў.


Станкевич Наталья, ученица гимназии.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *