szachmaty1

У Браславе біліся мацнейшыя шахматысты

Общество

У мінулую нядзелю прайшло традыцыйнае першынство па шахматах сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый раёна. З кожнай такой сустрэчай колькасць каманд-удзельніц гульні інтэлектуалаў расце, і ў гэтым годзе гэта колькасць дасягнула дзесяці. Навыкі стратэгічнага мыслення пажадалі прадэманстраваць аддзел адукацыі, гімназія, ЦРБ, ЖКГ, мытня. Некаторыя калектывы выставілі не адну, а некалькі каманд.Пасля напружаных шахматных баталій першае месца было прысуджана ветэранам спаборніцтвы, камандзе аддзела адукацыі, у нязменным складзе якой М.Гинько, Н.Денисов і А.Артемович. Другой стала зборная гімназіі, а трэцяе месца дасталася прадстаўнікам аддзела адукацыі, зборнай, у якую ўваходзяць настаўніка Черневской і другой гарадской школ, гімназіі.У асабістым заліку сярод жанчын перамагла Анжэла Дзянісава, на першай дошцы мацнейшым быў Мікалай Юла, на другі — Уладзімір Аляксееў. Пераможцы атрымалі граматы і прызы ад арганізатараў спаборніцтва, аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а ўсе ўдзельнікі — зарад добрага настрою.
Татьяна Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.