У слабодскай парафіі збяруць цукеркі для дзетак з дзіцячага дома

Актуальное

«Карытас» (дабрачынная каталіцкая грамада) парафіі Божага Провіду ў Слабодцы пачаў акцыю «Дзелімся любоўю з дзецьмі». Мэта акцыі — збор цягам Вялікага посту цукерак для дзетак з дзіцячага дома.

Многія вернікі робяць пэўныя ўчынкі на час Вялікага посту, каб перажыць гэты перыяд плённа, гартуючы свой дух, пазбаўляючыся ад дрэнных звычак, удасканальваючыся ў пабожных практыках і паглыбляючы сваё духоўнае жыццё. Падзяліцца любоўю з дзецьмі, пазбаўленымі бацькоўскага клопату і любові, праз сімвалічны жэст — жменю цукерак, магчыма, самы просты учынак, які пад сілу кожнаму, але радасць на тварах дзяцей і ўсмешкі — лепшая адзнака нават такой простай дзеі.

Гэта ўжо другая такая акцыя. Летась у Друеўскі дзіцячы дом было перададзена каля двухсот кілаграмаў цукерак, якія назбіралі вернікі  ў час Вялікага посту.

Крыніца: catholic.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *