У Браслаў завітала шведская дзіцячая пісьменніца! (фота)

Актуальное

У памяшканнні выставачнай залы музея традыцыйнай культуры сёння адбылася сустрэча з вядомай шведскай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр. Падчас мерапрыемства былі прэзентаваныя новыя кнігі «Мама Му чытае» і «Малы і Білан», перакладзеныя нашай зямлячкай Надзеяй Кандрусевіч. Разам з пісьменніцай на імпрэзе прысутнічаў пасол Швецыі ў РБ Стэфан Эрыксан, які спрыяе пашырэнню беларуска-шведскіх культурных сувязей, а таксама вядомы сваімі перакладамі беларускіх пісьменнікаў на шведскую мову.

Спадарыня Вісландэр выступіла перад маленькімі гледачамі, і адказала на ўсе пытанні, што іх цікавілі, а перакладчыца Надзея Кандрусевіч зачытала ўрывак з кнігі «Мама Му чытае», які вельмі спадабаўся дзеткам. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў у падарунак аўдыёкнігу з запісамі казак і песень, а таксама аўтограф на памяць

Тэкст і фота Гальляша Сілявы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *