Супрацоўнікі браслаўскай рэдакцыі агучылі паданне пра вужыную каралеву (аўдыё)

Актуальное

Супрацоўнікі браслаўскай рэдакцыі пры ініцыятыве гуртка «Дзыньдзік» агучылі старажытнае беларускае паданне пра вужыную каралеву. У Літве гэтая казка вядомая як «Эгле – каралева вужоў», беларускі варыянт пэўнымі момантамі адрозніваецца ад яе.

Тэкст падання запісаны ад Ганны Жакаўка з Радашковічаў, а тая пачула ад сваёй маці — Марыі Малішэўскай (11.05.1920 — †) родам з в.Вязынь Вілейскага р-ну. Тое, што гэтаму паданню больш за стагоддзе не выклікае сумневаў.

У запісе прынялі ўдзел:

Сяргей Кезік – словы аўтара.

Вольга Патаповіч — старэйшая дачка (звядзенне гуку, эфекты).

Таццяна Пятушка – сярэдняя дачка.

Валянціна Бондар – малодшая дачка (асобны дзякуй).

Гальляш Сілява – вужыны кароль Якуб.

Таццяна Прашкевіч – дачка Якуба.

Спадзяёмся, слухачам спадабаецца нашая ініцыятыва, і гэта з’явіцца для нас добрым стымулам для далейшае працы ў падобным кірунку. Прыемнага праслухоўвання!

[podcast]http://www.braslav-star.by/wp-content/uploads/2012/02/kazka_pra_vuzynuju_karalevu-Egle.mp3[/podcast]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *