Пра дзейнасць Віцебскага аддзялення гандлёва-прамысловай палаты

Актуальное

Дзейнасць Віцебскага аддзялення гандлёва-прамысловай палаты ў сваім рэгіёне шматгранная і мае сваю спецыфіку. Абумоўлена гэта трансгранічным размяшчэннем Віцебскай вобласці, якая знаходзіцца на стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, краін Балтыі.

Гандлёва-прамысловая палата з’яўляецца актыўным звязваючым звяном паміж бізнесам з рэгіёнаў гэтых краін, а таксама пляцоўкай, дзе ўстанаўліваюцца цывілізаваныя адносіны і каардынацуецца дзейнасць дзелавых колаў.

Мы працуем у адной звязцы з органамі дзяржаўнага кіравання.

Віцебскае аддзяленне гандлёва-прамысловай палаты – адно з самых буйных у рэспубліцы, абслугоўвае больш за 140 суб’ектаў гаспадарання. Свае філіялы і прадстаўніцтвы мы маем у Полацку, Оршы, Глыбокім, Лепелі, Новалукомлі.

Адным з накірункаў дзейнасці аддзялення з’яўляецца экспертыза і сертыфікацыя тавараў і паслуг.

У мінулым годзе спецыялісты аддзялення Беларускай прамыслова-гандлёвай палаты правялі 37 мерапрыемстваў знешне-эканамічнага характару. У іх ліку 24 выстаўкі-кірмашы беларускіх тавараў у Санкт-Пецярбурзе, Пскове, Вялікім Ноўгарадзе, Смаленску, дзе ўдзельнічалі больш за 300 экспанентаў.

Сярод пастаянных удзельнікаў такіх выставак можна назваць Полацкі малочны камбінат, філіял Аршанскага хлебазавода Віцебскхлебпрама. Іх прадукцыя карыстаецца павышаным попытам у расійскіх вытворцаў.

Праведзены і 4 рэгіянальныя ўніверсальныя выстаўкі, у тым ліку ў Оршы і Наваполацку.

Віцебскае аддзяленне беларускай гандлёва-прамысловай палаты неаднаразова арганізоўвала міжнародныя інвестыцыйныя форумы, каб прыцягнуць пабольш замежных інвестыцый у эканоміку нашай краіны.

Мы не перастаём шукаць партнёраў па ўсім свеце, бо ведаем і разумеем, што цікавасць да нашага рэгіёна праяўляюць не толькі дзелавыя колы Беларусі, а і замежжа. А гэта перспектыва для плённай сумеснай работы.

Алена Залатухіна,

вядучы юрысконсульт УП “Віцебскае аддзяленне

Беларускай гандлёва-прамысловай палаты”.