Калі з’явяцца тратуары па вул.Ленінская?

Спрашивайте-отвечаем

У чытачоў паўстала пытанне з нагоды тратуараў па вул.Ленінская. Даем адказ.

Як растлумачыў начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Уладзімір Палякоў, у раёне распрацаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2012 год. Найбольш значныя з іх запланаваны па горадзе. У першую чаргу гэта рамонт вуліцы Юбілейнай, на якую прадугледжана вылучыць 900 млн. руб. з раённага бюджэту. Плануецца, што ў гэтым годзе будуць адрамантаваны вуліцы Ленінская і стадыён, але сродкі на іх, і прычым велізарныя, спатрэбіцца вышукваць дадаткова з іншых крыніц. Калі ўсё ж гэта атрымаецца зрабіць, то менавіта па вул. Ленінскай на некаторых участках асфальтавае пакрыццё будзе ўмацавана, на іншых — абноўлена, і па ўсёй працягласці вуліцы з аднаго боку з’явяцца тратуары.Увогуле, што тычыцца стану дарожнага пакрыцця, то яго ў мінулым годзе вельмі пашкодзілі, асабліва на вул. Савецкай, Ленінскай і імя Кірава, работнікі газавай службы. У першую чаргу яны павінны ў поўным аб’ёме і якасна выкараніць гэтыя недахопы, каб не ствараць людзям нязручнасцяў.

Зінаіда Палулех.