knihauka

Браслаўскія гімназісты паклапаціліся пра птушак

Актуальное

«Пакарміць птушак зімой» — пад такой назвай у гімназіі была аб’яўлена акцыя.Зіма для птушак — гэта час выпрабаванняў. За кароткі светлавы дзень ім трэба сабраць неабходную колькасць ежы, каб пракарміцца. Вось мы і вырашылі дапамагчы птушкам ў гэтым.Да ўдзелу ў акцыі запрасілі спецыялістаў і навучэнцаў гарадскіх школ. Супрацоўнік турыстычнага аддзела нацыянальнага парку В. Куель распавёў нам шмат пра жыццё птушак, пра тых з іх, што зімуюць у нашым рэгіёне, паказаў на гэтую тэму цікавы відэафільм.Настаўнік біялогіі С. Міронавіч распавяла, чым харчуюцца птушкі ў халодны час года.Затым усе разам мы адправіліся развешваць загадзя зробленыя кармушкі. Прыемна было чуць ад школьнікаў, што іх ім дапамагалі рабіць бацькі і дзядулі.Пасля правядзення акцыі ўсе дзяліліся сваімі ўражаннямі. Па ўсім адчувалася, што такое добрае справа ўсім прыйшлася па душы. Мы не збіраемся спыняцца толькі на гэтай акцыі, а будзем і далей працягваць дапамагаць зімаваць птушкам і ўвесь час падкормліваць іх.

Арцём Лысенка,вучань 11 класа Браслаўскай гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.