Адміністратар: абнаўленні на сайце

Актуальное

Апошнім часам на сайце былі ўведзеныя пэўныя навінкі. У шапку сайта былі вынесены блокі — «Карысная інфармацыя», «Афіша», «Базы адпачынку» і «Рэклама». Калі ласка, сачыце за блокам «Афіша», там будуць стала абнаўляцца актуальныя анонсы культурных мерапрыемстваў, прамых ліній і інш.

Для прыватных арганізацыяў і ІП з’явіўся блок рэкламы, дзе можна змясціць свае банэры, альбо дамовіцца з намі на конт кантэкстнай рэкламы, артыкулаў і г.д. Прыватная рэклама для асобных фізічных асобаў (абвесткі куплі-продажу) публікавацца пакуль не плануецца праз відавочныя прычыны.

Нарэшце абнавілася фотагалерэя, якую збіраемся развіваць і далей. Калі ласка, дасылайце свае здымкі (пейзажы, партрэты, рэпартажы) на sialava@gmail.com, з радасцю іх апублікуем.

З’явіўся блок «Работа», дзе мы будзем выкладаць актуальныя вакансіі і цікавыя прапановы адносна працаўладкавання ў Браславе і раёне.

Што датычыцца сухой статыстыкі, дык колькасць удзельнікаў у сацыяльных сетках у нашай суполцы «Вконтакте» налічвае 1085 чалавек, у «Одноклассниках» ужо больш за 2250 чалавек (па стане на 8 лютага 2012 г). Сярэдняя наведвальнасць сайта за студзень – 265 чалавек у суткі. У лютым, па ўсім відаць, гэтая лічба павялічыцца.

І напрыканцы… Адміністратар сайта вельмі не хоча ператвараць рэсурс «Браслаўскай звязды» ў чарговы сметнік безсэнсоўных размоваў на кухні, абразаў, неканструктыўнай крытыкі ў бок уладаў, роўна як і апазіцыі. Нашы сайт – не палітычны форум для «троляў», а перш за ўсё крыніца інфармацыі. Мы заўжды радыя выслухаць нашых чытачоў, пры мажлівасці разам знайсці адказ на вострае пытанне, узняць пэўныя праблемы. Пакуль жа заўважаем толькі неадэкватную крытыку, і рэдкае слова падзякі. Варта разумець, што ў рэдакцыі працуюць такія ж жывыя людзі, якія стараюцца годна выконваць свае абавязкі. Калі і надалей мы назірацьмем сталую плынь негатыву ад некаторых карыстальнікаў, наўпрост будзем выдаляць іх каментарыі і «баніць».

Сувязь з адміністратарам:

sialava@gmail.com

icq: 248410492