sigarety

У Урбанах затрымалі чарговую партыю цыгарэт + фота

Человек и закон

Колькасць парушэнняў, звязаных з незаконным вывазам тавараў, усё больш расце. І вось зноў затрыманне. 20 снежня ў пункце пропуску «Урбаны» на выездзе з Беларусі была спынена спроба незаконнага вывазу партыі цыгарэт. Падчас агляду легкавога аўтамабіля «Опель», якім кіраваў грамадзянін Латвіі, супрацоўнікі мытні выявілі каля 45 блокаў, а гэта прыкладна 467 пачкаў. Цыгарэты «ПП» і «Вест» з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь былі схаваныя ў асноўным у дзвярах аўтамабіля, сума іх ацэнкі складае каля 1686 400 рублёў, аўтамабіля — 20 млн. руб. Пасля высвятлення абставінаў кіроўца будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.Дзяніс Глебка, начальнік прэс-службы Полацкага пагранатрада.

[nggallery id=12]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.