Да нас завіталі зубныя феі:)

Власть и общество

Напярэдадні самых любімых, доўгачаканых святаў — Новага года і Каляд — для дзяцей, іх бацькоў, бабуль і дзядуляў гарадскімі і раённымі ўстановамі адукацыі арганізуецца вялікая колькасць разнастайных, цікавых, непадобных адзін на аднаго мерапрыемстваў. Так, на мінулым тыдні маленькія гледачы пабывалі на «Свяце чысціні» у цэнтры дзяцей і молодежи.Для іх было падрыхтавана шмат сюрпрызаў.
Цудадзейныя зубныя феі-вядучыя віталі гасцей і прадставілі на прагляд мультфільма «Лунтик» і «Смешарiкi», прысвечаныя тэме здаровых зубоў. Працягам свята стала выступленне тэатральна-лялечнай студыі «Апельсін» са спектаклем «Дапамажыце дракоше». Заўважу, што да сваёй дзейнасці студыя пачала ў верасні гэтага года. Юныя таленты, упершыню выступаючы перад вялікай аўдыторыяй, добра справіліся з пастаўленай задачай і парадавалі ўсіх прысутных. Заключным акордам мерапрыемства сталі забаўляльныя гульні, удзел у якіх прымалі непасрэдна самі гледачы. Дзеці навыперадкі чысцілі зубы казачнай жабе, пускалі мыльныя бурбалкі, малявалі малюнкі зубной пастай, адказвалі на жартоўныя пытанні, адгадвалі загадкі пра зубы.
«Свята чысціні» не толькі падарыў шмат станоўчых эмоцый, але і пашырыў веды школьнікаў.
Таццяна Прашкевич.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *