Па браслаўскім вуліцам прашлась Каляда +фото

Власть и общество

Учора ў раёне турбазы Браслаўская моладзь арганізавала традыцыйнае калядаванне. Дзед з бабай, цыганка з мядзведзем і цэнтральны персанаж Каляд — каза — хадзілі па хатах і віншавалі людзей са старадаўніх святам Сонца. Бо менавіта ў гэтую ноч дзень пачаў расці, а ноч адступаць.  У аснове калядавання — старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (па народнай выразу «ад каляд сонца паварочвала на лета») і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе з дапамогай магічных дзеянняў.Як рэшткі зімовых паганскіх святкаванняў калядаванне забаранялася царквой. З цягам часу яно набыло характар забавы. У калядныя дні, у вечар перад Новым годам (стары стыль, на другую куццю, якая ў народзе называлася багатай, шчодрай, тоўстай, мясной), адбывалася «шчадраванне»: дзяўчаты хадзілі па хатах з «шчодрай» (прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочную вопратку, а на галаву апраналі папяровы вянок з рознакаляровымі стужкамі) і выконвалі «шчадроўскія» песні (вельмі блізкія да калядных), якія ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей.Некаторыя людзі, да якіх прыходзілі калядоўшчыкі былі вельмі расстроганы і рады, што гэты звычай яшчэ жыве ў нашым краі. Арганізатары спадзяюцца ў наступным годзе калядаваць і ў іншых раёнах Браслава.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *