О выплатах иногородним студентам, которые не получили общежитие

Актуальное

Іншагароднія навучэнцы і студэнты, якія атрымліваюць адукацыю на дзённай форме навучання за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, змогуць прэтэндаваць на штомесячную кампенсацыю расходаў па найме жылля, калі іх не забяспечылі месцам у інтэрнаце.

У Мінску памер штомесячнай кампенсацыі складзе 3 БВ (цяпер адна базавая велічыня роўная Br35 тыс.), у іншых населеных пунктах – 2 БВ. Адпаведную норму змяшчае пастанова Савета Міністраў Беларусі №1451 ад 28 кастрычніка 2011 года.

Гэтай пастановай зацверджана таксама палажэнне пра парадак кампенсацыі расходаў па найме жылля. Права на такую кампенсацыю маюць іншагароднія навучэнцы і студэнты, якія стаяць на ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць месца ў інтэрнаце. Пры ўмове, што сярэднедушавы даход іх сям’і не перасягае 200% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, за-цверджанага ўрадам Беларусі за два апошнія кварталы.

Сярэднедушавы даход сям’і вылічваецца за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту па кампенсацыю расходаў па найме жылля. Для гэтага сукупны даход усіх членаў сям’і за разліковы перыяд дзеліцца на колькасць месяцаў у гэтым перыядзе і на колькасць членаў сям’і. Для навучэнца, Приезжайте отдохнуть на Браславские озераякі не знаходзіцца ў шлюбе, у складзе сям’і ўлічваюцца маці і бацька, дзеці, што знаходзяцца на іх утрыманні, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, а таксама інваліды з дзяцінства І і ІІ групы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі. Для тых, хто знаходзіцца ў шлюбе, у складзе сям’і ўлічваюць жонку ці мужа, дзяцей, якія знахо-дзяцца на іх утрыманні, а таксама інвалідаў з дзяцінства І і ІІ групы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі. Калі навучэнец не знаходзіцца ў шлюбе і мае дзяцей, у складзе сям’і ўлічваюць дзяцей, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні, а таксама інвалідаў з дзяцінства І і ІІ групы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі.

Рашэнне пра кампенсацыю расходаў па найме жылля прымае пастаянна дзеючая камісія ва ўстанове адукацыі. Неабходна падаць у камісію заяву пра кампенсацыю расходаў, да якой пры-кладаюцца дакументы пра атрыманыя даходы кожнага члена сям’і за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту. Спатрэбіцца таксама копія дагавора найму або паднайму жылога памяшкання, засведчаная подпісам кіраўніка і пячаццю ўстановы адукацыі. Акрамя таго, у пакет дакументаў уваходзіць даведка пра месцажыхарства і склад сям’і з арганізацыі, што эксплуатуе жыллёвы фонд, або з сельскага, пасялковага Савета дэпутатаў. Калі члены сям’і студэнта не зарэгістраваны па месцы яго жыхарства, то патрэбную даведку запытвае ўстанова адукацыі, дакумент можа прадаставіць і сам навучэнец – па жаданні.

Пералічаныя дакументы падаюцца ў камісію адзін раз у год разам з заявай. Рашэнне пра кампенсацыю расходаў па найме жылля прымаецца на працягу 5 рабочых дзён пасля атрымання апошняга з неабходных дакументаў.

Кампенсацыя расходаў па найме жылля ажыццяўляецца з 1 верасня па 30 чэрвеня, але не раней за дату заключэння дагавора, у тэрміны і ў парадку, устаноўленыя ва ўстанове адукацыі для выплаты стыпендыі. Асобам, выселеным з інтэрната за парушэнне правіл пражывання, кампенсацыя расходаў па найме жылля не праводзіцца.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *