На областном празднике юмора браславчане заняли второе место!

Власть и общество

На абласным, ужо 11 па ліку свяце народнага гумару “Смяяцца не грэх” з удзелам тэатраў мініяцюр, індывідуальных выканаўцаў, клубаў беларускай нацыянальнай кухні, харэаграфічных калектываў Віцебскай вобласці паспяхова выступілі прадстаўнікі Браслаўшчыны.

Гонар раёна ў г. Шуміліна апошнія гады абараняетэатр мініяцюр пад кіраўніцтвам Яўгена Набеева і кожны раз вяртаўся з узнагародамі. Так, напрыклад, у 2007 гэта было 3 месца, у 2009 — намінацыя “Лепшая сцэнаграфія” ( адбываецца свята раз у два гады).

На гэты раз удзельнікі тэатра вырашылі вынесціПриезжайте отдохнуть на Браславские озера на суд журы мініяцюры ў выкананні шоу-групы “Покер”. Зараз у яе склад уваходзіць моладзь з розных арганізацый горада і РДК . Нагадаю, што хлопцы і дзяўчаты працуюць у новым жанры для Браслава — буфанадзе. Гэта сумесь клаўнады, пантамімы і музыкі. Кожны нумар— асобная камічная сітуацыя, у якую трапляюць героі.

Нумары для свята гумару былі абраны, як кажуць “покераўцы”, ужо апрабаваныя на браслаўскіх гледачах. І з выбарам яны не памыліліся.

Нягледзячы на тое, што наш “Покер” выступаў у першы дзень свята ( а яно адбывалася ў два дні) і нават адкрываў конкурсную праграму, ён запомніўся членам журы. І сярод 20 канкурсантаў з усёй вобласці нашым прысудзілі другое месца!

Сваім выступленнем на абласным свяце “Покер” задаволены. Тым больш, што нумары яны прыдумваюць самастойна, самі шукаюць музыку і рэпеціруюць у вольны ад работы час. У планах удзельнікаў групы падрыхтаваць не адзін цікавы нумар, парадаваць імі браслаўчан, а таксама ўдзел у розных конкурсах і фестывалях свайго фармату.

Алена Набеева.

За лучшую операторскую работу «Покер» получил первое место! 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *