Простая жизненная история одной семьи

Экономика и финансы

Застаць у хаце Пятра і Людмілу не так і проста, асабліва напружанай восеньскай парой. Амаль цэлы дзень яны то на полі, то завіхаюцца па гаспадарцы. А яна ў іх немалая: 4 каровы, цяляты, конь, свінні, куры… Толькі абысці раніцай усіх і накарміць па-трэбна шмат часу. Таму гас-падПриезжайте отдохнуть на Браславские озераары доўга не спяць, а ўстаюць раней, чым у пяць гадзін. Пазней Людміла ідзе на цялятнік, дзе працуе Пётр, каб дапамагчы яму. Увогуле, у гэтай сям’і ўжо 15 гадоў робяць усё толькі разам, і, магчыма, таму так добра ў іх усё атрымліваецца.

Людміла і Пётр нарадзіліся і выраслі ў вёсцы, таму з дзяцінства ўмелі працаваць на зямлі. Спачатку ў двары з’явілася адна карова, потым другая, так гаспадарка станавілася ўсё большай. Трэба было больш зямлі, і тут дапамаглі сельсавет і ААТ “Слабодка-агра”, выдзелілі  2,5 га пашы пад уласную гаспадарку, за што сям’я Петкуноў ім вельмі ўдзячная. Зараз няма праблем з выпасам жывёлы, і сена заўсёды хапае. Калі трэба, ААТ “Слабодка-агра” заўсёды дапаможа і з тэхнікай.

Садзяць гаспадары бульбу і буракі, сеюць збожжавыя, вырошчваюць агародніну. Паступова для гаспадаркі набылі конную касілку, капалку, грабілку. Прадукцыю ж са сваёй гаспадаркі прадаюць, папаўняючы сямейны бюджэт. У самы ўдойны дзень у сярэднім здаюць да 63 літраў малака, вось і атрымліваецца, што за 10 дзён зарабляюць каля 900 тысяч рублёў. За мінулы год яны здалі каля 15 тон малака, а ўжо з пачатку 2011 г. – 11 тон. Але, каб зарабіць гэтыя грошы, трэба добра папрацаваць, без выхадных і святочных дзён, да сёмага поту.

Уласная гаспадарка дапамагае гадаваць двух сыноў, якія зараз вучацца. Летам, калі прыязджаюць, і яны не ся-дзяць без справы, а дапамагаюць бацькам, бо з маленства ведаюць кошт кожнаму заробленаму рублю.

– Вядома ж, – прызналася Людміла, – працаваць даводзіцца шмат. Клопатаў хапае, але ў вёсцы жыць не працуючы нельга. Трэба рана ўстаць, позна легчы. Затое, нам няма часу ні сумаваць, ні спрачацца, і ніякія крызісы нам не страшныя.

Нягледзячы на тое, што працы хапае і па гаспадарцы, у хаце Петкуноў пануюць прыгажосць і чысціня. А каля сядзібы радуюць вока прыгожыя вяргіні.

Таццяна Пятушка. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *