Чем заняться браславской молодежи вечером?

Спрашивайте-отвечаем
Цяпер на вуліцы цямнее вельмі рана. Аднак энергія падлеткаў і моладзі кіпіць гэтак жа актыўна, як і ў летнія месяцы, і не заўсёды накіравана ў патрэбнае рэчышча.

За 9 месяцаў бягучага года на пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх выклікалі за неналежныя паводзіны 71 падлетка, 7 учынілі злачынствы.

Менавіта таму ў полі зроку камісіі пад пастаянным канПриезжайте отдохнуть на Браславские озератролем занятасць дзяцей і моладзі ў пазаўрочны час.

Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама “Аб правядзенні рэйдаў у месцы адпачынку моладзі ў вячэрні і начны час, а таксама маніторынгу стану работы аб’яднанняў па інтарэсах для непаўналетніх” зацверджаны графік правя-дзення рэйдаў на дыскатэкі і танцавальныя вечары, створана міжведамасная група для выездаў, вырашаны пытанні з выдзяленнем транспарту рознымі арганізацыямі.

Камісія таксама працягвае штотыднёвыя вячэрнія выезды ў сем’і, дзе, па інфармацыі зацікаўленых службаў, парушаюцца правы дзяцей.

Якія ж вынікі такіх рэйдаў?

Літаральна пахвілінна спланавана работа ўсіх спартыўных залаў ва ўстановах адукацыі горада, ФСК “Дрывяціч”.

Ёсць магчымасць адпачыць у выхадныя і святочныя дні працуючай моладзі горада і раёна. Сведчаннем таму і шоу “Адмысловая пяцёрка” якое адбылося 6 лістапада. На сцэне ў гэты дзень сваю маладосць, востры гумар і артыстычныя здольнасці дэманстравалі 5 каманд.

Залы ўсіх клубных устаноў раёна пастаянна адчынены ў вячэрні час для правядзення вольнага часу.

3 лістапада рэйдавая група пабыла ў 11 асацыяльных сем’ях на тэрыторыі Ахрэмавецкага сельсавета. Толькі ў адной, апякунскай у Замошшы, парадаваліся за дзіця. У астатніх жа яшчэ раз упэўніліся, што бацькі абыякава адносяцца да выхавання сваіх дачок і сыноў.

5 лістапада рэйдавая група вывучала, як адпачывае і бавіць вольны час сельская моладзь у Ахрэмаўскім цэнтры нацыянальнай культуры. Наведвальнікаў у гэтай установе ў той вечар было шмат. Прадалі 136 білетаў.

На дыскатэках у цэнтры дзяжураць настаўнікі Ахрэмаўскай СШ, за грамадскім парадкам там пастаянна сочыць мясцовы ўчастковы інспектар.

Праўда, не абышлося ў час рэйдаў і без “ЧП”. У тую ж ноч, 5 лістапада, у стане моцнага алкагольнага ап’янення быў дастаўлены па месцажыхарстве непаўналетні навучэнец Відзаўскага каледжа. Напярэдадні яму споўнілася 16 гадоў. У адносінах яго будзе складзены адміністрацыйны пратакол.

Напярэдадні ад’езду ў аграгарадок Ахрэмаўцы рэйдавая група праехала і па горадзе. На некалькіх аўтобусных прыпынках давялося праводзіць прафілактычныя гутаркі з падлеткамі пра шкоду курэння, напамінаць ім пра часовы рэжым знаходжання ў грамадскіх месцах.

Каля гарадской сажалкі насупраць банка ўбачылі дзвюх сімпатычных дзяўчат, якія разам з хлопцамі ў ад-крытую распівалі гарэлку і піва, а ў якасці закускі ў іх быў толькі ліманад. Хоць потым мы і высветлілі, што яны ведалі пра забарону такіх паводзін.

Усе парушальнікі былі дастаўлены ў дзяжурную часць РАУС для высвятлення іх асоб і складання адмі-ністрацыйных пратаколаў.

А 8 лістапада рэйдавая група з 16 да 18 гадзін наведала сярэднія і базавую школы г. Браслава, гімназію, ЦДТ, РДК, ФСК “Дрывяціч”. Дзверы ўсіх гэтых устаноў былі адкрыты для непаўналетніх. Толькі ў ЦДТ працавалі 7 аб’яднанняў па інтарэсах для 90 дзяцей і падлеткаў.

Кожны малады чалавек сёння сам павінен вызначыцца, як яму праводзіць вольны час. У нашым раёне ёсць усе магчымасці, каб зрабіць гэта з карысцю для сябе. Аднак і бацькам трэба дапамагаць сваім дзецям з выбарам, чым сябе заняць пасля заняткаў у школе, і кантраляваць іх паводзіны.

Жанна Скур’ят,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.  

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *