Браслав навестил член союза писателей — Владимир Руль

Власть и общество

Так, менавіта жыццё адной вялікай слаўнай сям’і Нарбутаў звязвае далёкага госця з Браславам. Дарэчы, не ўсе ведаюць, што Нарбуты, у прыватнасці, і Станіслаў, якога мы лічым сваім славутым земляком, жылі ў радавым маёнтку Шаўры Лідскага павета (цяпер вёска Шаўры Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці). Тэадор (Осцік)–Нарбут, бацька Станіслава, праявіў сябе як рознПриезжайте отдохнуть на Браславские озераабакова адораная асоба: інжынер-фартыфікатар, архітэктар, археолаг, фалькларыст, краязнаўца, літаратар, гісторык, здольны гаспадарнік. Ведаў некалькі еўрапейскіх моў.

За ўдзел старэйшых сыноў Нарбутаў у паў-станні 1863-1864 гадоў генерал-губернатар Мураўёў загадаў знішчыць радавое гняздо, землі ліквідаваць, саміх сур’ёзна пакараць. У час паўстання малодшы Станіслаў выконваў ролю дазорцы. Перанесеныя выпрабаванні ў сувязі з разбурэннем сядзібы моцна адбіліся на яго светапоглядзе. За выключную працавітасць, міласэрнасць, высокія прафесійныя якасці, аптымізм і пачуццё гумару стаў легендарнай асобай ужо пры жыцці. Пра дзейнасць знакамітага лекара (ды і пра іншых славутых людзей) і пра тое, што ў 2008 годзе ў Браславе на тэрыторыі раённай бальніцы Станіславу Нарбуту быў устаноўлены бронзавы бюст, Уладзімір Руль расказвае ў сваёй кнізе. Прысвячае вершы Нарбутам і тым сучаснікам, якія дапамагалі яму знаходзіць звесткі пра славуты род. Вельмі рады, што браслаўчане ўшаноўваюць герояў радзімы. А вось на Воранаўшчыне жадае дакладна вызначыць і прывесці ў парадак месца, дзе калісьці знаходзілася сядзіба Нарбутаў, таксама ўсталяваць скульптурныя помнікі ў гонар герояў, лёсы якіх да-следуе. Уладзімір Руль лічыць, што варта было б заснаваць спецыяльны медаль з выявай Т. Нарбута для ўзнагароджвання ім лепшых рупліўцаў на ніве айчыннай гісторыі.

На другой радзіме знакамітага лекара ў Браславе У. Руль пабыў у музеях, пакінуў свае кнігі ў бібліятэцы, а таксама сустрэўся са старшынёй райвыканкама Пятром Гішкелюком і галоўным урачом Браслаўскай ЦРБ Аляксандрам Макарэвічам. Ім выказаў ідэю даць раённай бальніцы імя Станіслава Нарбута і сфатаграфаваўся на памяць каля бюста свайго і нашага славутага земляка (на здымку).

Вера Буланава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *