В Браславе отметили день учителя

Власть и общество

Першая нядзеля кастрычніка па традыцыі прысвячаецца настаўнікам. Менавіта ў гэты дзень яны прымаюць словы віншавання.

У нашым раёне працуюць каля 800 настаўнікаў. Гэта і маладыя спецыялісты, яПриезжайте отдохнуть на Браславские озеракія толькі атрымалі дыплом і робяць першыя крокі ў прафесіі, і настаўнікі, чый педагагічны вопыт налічвае не адзін дзясятак гадоў. Іх намаганнямі сотні вучняў атрымліваюць веды, выбіраюць прафесію, развіваюць свае здольнасці…

За сваю нястомную працу напярэдадні прафесійнага свята многія з браслаўскіх педагогаў  былі ўзнагароджаны падчас святочнага мерапрыемства, якое адбылося 30 ве-расня ў раённым Доме культуры.

З віншаваннямі да настаўнікаў звярнуліся старшыня Браслаўскага райвыканкама Пётр Гішкелюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, начальнік аддзела адукацыі Іван Абаровіч. З іх вуснаў прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці і пажаданняў здароўя, аптымізму, шчасця. У прыватнасці, П. Гішкелюк адзначыў, што “лёс кожнага чалавека вы-значаецца мудрымі настаўнікамі, праца якіх ніколі не бывае лёгкай. Гэта вельмі адказна вучыць і даваць дзецям веды”.

Настаў-нікі адзін за адным узнімаліся на сцэну і пад апладысменты сваіх калег атрымлівалі ганаровыя граматы і падзякі ад ведамаснага міністэрства, абласнога ўпраўлення і раённага аддзела адукацыі, Браслаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Пасля ўзнагароджання на сцэну для віншаванняў і ўручэння падарункаў былі запрошаны педагогі, якія ў гэтым годзе пайшлі на заслужаны адпачынак. Ад іх імя выступіла Станіслава Багдановіч, якая зазначыла, што “прафесія настаўніка дазваляе шмат гадоў заставацца ў цудоўнай краіне дзяцінства. А вучань — гэта не сасуд, які трэба напоўніць, а факел, які неабходна запаліць”. Акрамя гэтага, настаўнікі падарылі маладому папаўненню прыгожы кошык з кветкамі, кожная кветачка ў якім сімвалізавала сабой рысы характару настаўніка.

Цырымонія ўзнагародж-вання перамяжоўвалася  з выступленнямі браслаўскіх самадзейных артыстаў. А закончылася ўрачыстасць канцэртам артыстаў з унітарнага прадпрыемства “Віцебск-аблгаз”. Яны парадавалі педагогаў сваімі танцавальнымі і песеннымі падарункамі.

Алена Набеева. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *