Госавтоинспекция: Водитель, будь внимателен!

Актуальное
У сувязі з пачаткам навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі з 25 жніўня па 10 верасня праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!».У гэты час у краіне адбудуцца шырокамаштабныя акцыі для дзяцей і дарослых: конкурсы, віктарыны, кіналекторыі.26 жніўня ўжо прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых”. Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі супрацоўнікі Д
Приезжайте отдохнуть на Браславские озераАІ правялі прафілактычныя мерапрыемствы, сустрэчы з юным пакаленнем і працоўнымі калектывамі, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.Паводле даных ДАІ, з пачатку года на дарогах Беларусі загінулі 22 дзіця, 368  непаўналетніх атрымалі траўмы і кале-цтвы. У Віцебскай вобласці адбылося 50 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне дзяцей. У ДТЗ загінулі 4 чалавекі і 46 паранены, у нашым раёне 3 дзяцей атрымалі траўмы.Адно з апошніх здарэнняў, у якім пацярпела дзіця, здарылася 22 жніўня ў Барысаве, калі на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля раптам выбег 6-гадовы хлопчык. На яго наехаў аўтамабіль «Сітраен». У выніку юны пешаход быў шпіталізаваны з адкрытым пераломам абедзвюх касцей правай галёнкі.

ДАІ чарговы раз заклікае ўсіх бацькоў кантраляваць малалетніх дзяцей, тлумачыць ім асновы бяспечных паводзін на дарозе і прымацоўваць да адзення флікеры. Усе юныя жыхары краіны павін-ны ведаць, што да 14 гадоў нельга вы-язджаць на дарогу агульнага карыстання на веласіпедзе, а да 16 гадоў забаронена садзіцца за руль мапеда. Такія правілы ўведзены ў мэтах бяспекі. Вадзіцелям трэба абавязкова зніжаць хуткасць, калі яны заўважылі паблізу праезнай часткі дзіця. Тое ж самае – пры праез-дзе населеных пунктаў, паблізу школ, дзіцячых садоў, прыпынкаў грамадскага транспарту і пешаходных пераходаў. Усім вадзіцелям падчас акцыі рэкамендуецца ехаць з уключаным блізкім святлом фар.

Юрый  Лаўрыновіч, в. а. ст. інспектара ДПС АДАІ Браслаўскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *