У моладзі свае лідары

Экономика и финансы
Як паведамляла ўжо газета, на мінулым тыдні малады вадзіцель ААТ “Слабодка-агра” Генадзь Жукоўскі першым сярод калег перавёз 500 т збожжа і такім чынам стаў пераможцам маладзёжнага аператыўнага спаборніцтва. Дарэчы, сёлетняя ўборка — першая ў працоўнай біяграфіі Генадзя.

У пятніцу павіншаваць маладзёжнага лідара прыехалі начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Іван Бялусь (на здымку злева) і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка, якія ўручылі хлопцу дыплом, вымпел і каштоўны Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтепадарунак.
А ў гэтыя выхадныя сярод моладзі вызначыўся яшчэ адзін лідар. Ім стаў камбайнер ААТ “Агравідзы” Аляксандр Сакалоў, які першым намалаціў 500 т збожжа.
Першы тысячнік
Па-ранейшаму не здае сваёй лідарскай пазіцыі вадзіцель ААТ “Агравідзы” Мікалай Пятроў, які набліжаецца ўжо да рубяжа ў 2 тысячы тон перавезенага збожжа.
Вызначыўся і першы ў раёне “тысячнік” сярод камбайнераў. І зноў у “Агравідзах”. Пераможцам стаў Іосіф Ліманоўскі. Ён пакуль адзіны ў раёне камбайнер, які здолеў намалаціць 1000 т зерня.
Аляксандр Азевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *