Набліжаюцца да фінішу

Экономика и финансы
На палях раёна не сціхае жніўны прыпар. Праўда, з-за дажджоў тэмпы работ запаволіліся, аднак хлебаробы выкарыстоўваюць кожную пагодную хвіліну, каб не даць зерню абсыпацца.

У сераду святкаваць дажынкі збіраліся камбайнеры аграсэрвіса, але дождж зблытаў іх планы. На раніцу чацвярга там заставаліся не зжатымі 50 гектараў збажыны. Думаю, пакуль газета дойдзе на нашых чытачоў, дажынкі ў аграсэрвісе ўжо адбудуцца.

Усяго ж з 22051 гектара збожжавых і зернебабовых абмалочана 15928 га, або 72,2%. Валавы збор складае 37761 т пры ўраджайнасці 23,7 ц з га (усе даныя на 11 жніўня). Трэба адзначыць, што сёлетні намалот перавышае леташні ўжо больш як на 10 тысяч тон.
Бясспрэчным лідарам па намалотах, як і ва ўсе папярэднія гады, з’яўляецца СВК “Маяк Браслаўскі”, дзе сабралі больш за 7 тысяч тон зерня. На 400 тон менш намалацілі ў “Агравідзах”. У
Приезжайте отдохнуть на Браславские озерагэтых гаспадарках і вышэйшая ўраджайнасць.
Прыспешваць жа са жнівом трэба ААТ “Слабодка-агра”, ААТ “Мяжаны”, ААТ “Новая Гвардыя”, КУСП “Друйскі”, дзе зжата значна менш, чым у сярэднім па раёне.
Аляксандр Азевіч. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *