На границе с Латвией снова задержали грузин

Власть и общество

[10 жніўня 2011г.]  У ходзе сумесных дзеянняў беларускіх і латышскіх пагранічнікаў  31 ліпеня былі затрыманы двое грамадзян Грузіі – мужчына 1974 года нараджэння і жанчына 1989 г.н. Парушальнікі спрабавалі незаконна перасекчы мяжу, каб атрымаць  па-літычны прытулак у Еўропе. Пасля высвятлення абставін парушальнікі былі дэпартыраваны ў Грузію з забаронай уезду на тэрыторыю нашай краіны на тры гады.
Гэты факт сведчыць, што ўсё больш у апошні час узрастае колькасць супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з нелегальнай міграцыяй на тэрыторыі Браслаўскага раёна, а таксама пра добрае ўзаемадзеянне пагранведамстваў Беларусі і Латвіі.

Мінула ўсяго толькі некалькі дзён з моманту незаконнага перасячэння мяжы грамадзянамі Грузіі, і зноў затрыманне. У хо-дзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі полацкімі пагранічнікамі былі затрыманы два парушальнікі. На гэты раз беларуска-літоўскую мяжу перасеклі два латышы, якія нез
Приезжайте отдохнуть на Браславские озерааконна трапілі на тэрыторыю Браслаўскага раёна. Затрыманыя парушальнікі дзейнічалі асцярожна і з хітрасцю: рухаліся пешшу ноччу, пераплывалі раку на лодцы, а затым у адным з прыгранічных населеных пунктаў яны схаваліся на гары нежылой хаты. Але дзякуючы прафесіяналізму полацкіх пагранічнікаў, актыўнай дапамозе мясцовага насельніцтва парушальнікаў затрымалі. За свае дзеянні яны за-плацілі штраф і былі верну-ты ў Латвію.

Увечары 3 жніўня ў пункце пропуску “Урбаны” ў грузавым аўтамабілі “Вольва” пры сумесных дзеяннях з супрацоўнікамі мытні былі выяўлены незаконныя рэчы. У паліўным баку, запасных колах машыны, якой кіраваў грамадзянін Польшчы, было знойдзена 800 блокаў цыгарэт “Viceroy” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Зараз аўтамабіль накіраваны для правядзення дагляду ў мытню, а вадзіцель бу-дзе прыцягнуты да адміні-страцыйнай адказнасці.
Дзяніс Глебка, начальнік прэс-службы Полацкага пагранатрада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *