На Браславщине заканчивается уборка урожая. Лидирует «Маяк».

Экономика и финансы
З кожным днём хлебаробы раёна набліжаюцца да таго моманту, калі будуць сабраны апошнія зярняты новага ўраджаю. І ў гэтай справе галоўны вынік – агульны намалот. Наколькі поўнымі будуць хлебныя засекі ў адной з лепшых гаспадарак раёна СВК “Маяк Браслаўскі”, пакажа час. Зараз маякоўцы ўжо выйшлі на фінішную прамую. У мінулы чацвер, калі я наведала гаспадарку, там было ўбрана амаль 87%, і з кожным часам гэта лічба расла.Па стане на гэту ж дату ў гаспадарцы было намалочПриезжайте отдохнуть на Браславские озераана 8547 тон зерневых і зернебабовых культур. Маякоўцы добра пастараліся яшчэ вясной, а зараз атрымалі ўраджайнасць, на якую разлічвалі: на раніцу чацвярга яна складала 32,3 ц з га. А гэта самы высокі паказчык у раёне. Кожны дзень тут убіраюць каля 80-100 га збажыны.– Засталося нам не так і многа, каля 400 га, – тлумачыць галоўны аграном СВК “Маяк Браслаўскі” Валянціна Таўкінь, – калі паспрыяе надвор’е, то яшчэ 5-6 дзён і ўправімся да вызначанай аблвыканкамам даты – 23 жніўня. Вядома, былі і складанасці, асабліва з жытам, якое вясной не выйшла з зімоўкі. Але, нягледзячы на гэта, ураджайнасць у гэтым годзе большая за мінулы, і ў асноўным за кошт пшаніцы, якая добра ўрадзіла. Можна з упэўнена-сцю сказаць, што гэты год пшанічны. Парадавала нас і надвор’е, дазволіўшы весці ўборачную амаль без затрымак. Акрамя гэтага, нашы новыя сушылкі працуюць без перапынку і паспяваюць своечасова давесці зерне     да гатоўнасці.

Усе экіпажы гаспадаркі працуюць прадукцыйна, адказна, стараюцца абмалаціць збожжа якасна. На такой тэхніцы, якая ёсць у СВК “Маяк Браслаўскі” (у гэтым сезоне набылі яшчэ тры новыя камбайны КЗС-1218), толькі добрыя вынікі і паказваць. І яны ёсць. Так, на мінулым тыдні ўзнагароду з рук старшыні райвыканкама Пятра Гішкелюка атрымаў Віктар Ваштаевіч (на здымку), які першым у гаспадарцы намалаціў тысячу тон збожжа. Віктар – механізатар з вялікім стажам. На працягу 29 гадоў убірае ён ура-джай з палеткаў СВК “Маяк Браслаўскі”, на камбайне намалаціў не адну тысячу тон зерня і лічыць, што не хуткасць, а якасць павінна быць на першым плане.

Увогуле, у гаспадарцы задаволены працай усіх        удзельнікаў жніва — камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак. Многія, як вадзіцель Іван Мацеша, камбайнер Міхаіл Іваноў, працуюць тут больш за дзесяць гадоў і добра ведаюць кошт кожнаму зярнятку. Але не адстае і малодшае пакаленне, якому ёсць з каго браць прыклад.

Не толькі сённяшнім днём жывуць у гаспадарцы — клапоцяцца і пра будучы ўраджай. Ужо рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых культур. У наступным годзе плануюць памяняць структуру пасеваў, скараціўшы плошчы пад авёс і павялічыўшы пад яравую пшаніцу.

– Усе намаганні прыкла-дзём, – гаворыць галоўны аграном Валянціна Таўкінь, – каб правесці сяўбу ў лепшыя тэрміны, з захаваннем тэхналогіі і атрымаць у наступным годзе яшчэ больш важкі ўра-джай.

А ўжо на гэтым тыдні стала вядома, што па  даных на 22 жніўня, у гаспадарцы ўбрана 94,2% зерневых і зернебабовых, намалочана 9507 тон.

Таццяна Пятушка. 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *