Почему ухудшается качество энергии

Актуальное
З пачаткам асенне-зімовага сезона людзі часцей пачынаюць выкарыстоўваць асвятляльныя прыборы, электраабагравальнікі і іншую бытавую тэхніку. Усё гэта вядзе да рэзкага павелічэння спажывання электраэнергіі. У выніку лініі электраперадач і трансфарматарныя падстанцыі працуюць з перагрузкай, а якасць электраэнергіі, што паступае да спажыўцоў, пагаршаецца (зніжаецца напружанне, адбываюцца яго скокі). Гэта выклікае незадаволенасць і скаргі ў адрас энергазабяспечваючай арганізацыі.Але давайце падумаем, ці не мы самі часам ствараем праблемы. Пры праектаванні і будаўніцтве лініі электраперадач разлічаны на пэўную магутнасць спажывання. Між іншым многія жыхары без дазволу энергазабяспечваючай арганізацыі павяліч-ваюць магутнасць падключанага абсталявання да сеткі, чым ствараюць дадатковыя нагрузкі на сістэму. Так, асобныя спажыўцы выкарыстоўваюць трохфазныя электрарухаві
Приезжайте отдохнуть на Браславские озеракі ў аднафазным рэжыме ад сеткі 220 В, а таксама электразварачнае і іншае энергаёмістае абсталяванне. У выніку – перагрузкі і зніжэнне якасці электраэнергіі.Правы і абавязкі спажыўцоў і энергазабяспечваючай арганізацыі падрабязна вызначаны ў дагаворы электразабеспячэння бытавога абанента, які заключаецца перад пачаткам эксплуатацыі жылога дома ці іншай пабудовы. У ім агаворваецца, што ў выпадках самавольнага далучэння да электрасетак дадатковых нагрузак, якія перавышаюць велічыню, указаную ў тэхнічных умовах, падача электрычнай энергіі такому бытавому абаненту пасля папярэдняга паведамлення можа быць спынена.Пры рамонце электраправодкі і ахоўваемай апаратуры часта ўзнікае неабходнасць зняцця пломбы з лічыльніка. Калі ўзнікла такая неабходнасць, абанент абавязаны звярнуцца ў Браслаўскі ўчастак энергазбыту з пісьмовай заявай. Тады прадстаўнік яго прыбудзе да абанента і здыме пломбу. Самавольнае пашкоджанне і зрыванне пломбы забаронена. Па жаданні грамадзян можна ўстанавіць электронны лічыльнік замест індукцыйнага, які набыты самастойна. Такую замену робяць толькі работнікі энергазбыту.Яшчэ некалькі слоў пра парадак разлікаў за электраэнергію. Колькасць фактычнага яе спажывання вызначаецца як розніца паміж паказаннямі на 1-ы дзень разліковага і 1-ы дзень наступнага за ім месяца. Аплату за спажытую электраэнергію неабходна рабіць не пазней за 25 чысло наступнага за разліковым месяцам праз банк, аддзяленні сувязі ці непасрэдна на ўчастку энергазбыту. Пры ўзнікненні любых пытанняў па аплаце звяртайцеся па тэлефоне 22-4-96.

Віктар Храловіч, інспектар Браслаўскага ўчастка энергазбыту.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *